Сялявічы (Слонімскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сялявічы. Сяля́вічы[1] (трансліт.: Sialiavičy, руск.: Селявичи) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярніцкага сельсавета. За 24 кіламетры на паўднёвы захад ад Слоніма, 150 кіламетраў ад Гродна, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Азярніца.
Да 2013 года Сялявічы былі цэнтрам Сялявіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 485 жыхароў, 182 двары (2002)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Касцёл Святой Барбары (1819)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слонімскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.