wd wp Пошук:

Азярэцкі сельсавет (Глыбоцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Азярэцкі сельсавет. Азярэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Азярцы, размешчаны за 11 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Удзелаўскім, Залескім, Пліскім, Падсвільскім і Абрубскім сельсаветамі, тэрыторыяй г. Глыбокае.

Плошча Азярэцкага сельсавета — 10586 га. У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты[2].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мамайскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Мамаі, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Залескага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці[4]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Удзелаўскага сельсавета перададзена вёска Марцыбыліна[5]. Рашэннем райвыканкама ад 22 снежня 1981 года Мамайскі сельскі савет быў перайменаваны ў Азярэцкі з цэнтрам у вёсцы Азярцы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2168 чалавек[6], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — палякі[7].

Склад

Гаспадарка

На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзяцца:

  • Камунальнае завадовае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Азярцы»
  • ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка

Транспарт

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:

  • Глыбокае – Кухты
  • Глыбокае – Азярцы
  • Глыбокае – Віцебск

Культура, спорт

  • бібліятэка-музей этнаграфіі ў аграгарадку Азярцы[8]
  • футбольны клуб «Азярцы»

Славутасці

Зноскі

  1. Сельскія выканаўчыя камітэты Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. Сельские Советы депутатов Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт(руск.)
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Архівавана 11 жніўня 2020. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Азярэцкая бібліятэка-музей этнаграфіі аграгарадка “Азярцы” ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма
  9. Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Азярэцкага сельсавета ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глыбоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be