wd wp Пошук: ⬜

Абрубскі сельсавет

Абру́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Абруб (Абруб-Ластавіцкі), размешчаны за 10 км ад райцэнтра г. Глыбокае.

Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Азярэцкім, Карабоўскім, Галубіцкім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, а таксама з Докшыцкім раёнам. Плошча Абрубскага сельсавета — 9518 га. У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў[2].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ластавіцкі сельсавет з цэнтрам у в. Ластавічы, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці.

Рашэннем райвыканкама ў красавіку 1948 года Ластавіцкі сельскі савет быў перайменаваны ў Абрубскі з цэнтрам у в. Абруб. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзеркаўшчынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Кавалеўшчына, Маліноўшчына, Навасёлкі, Прыперна, Сарокі, Ступішча і Хмяльнова)[3] З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці[4].

Падчас калектывізацыі ў пасляваенны час і ўзбуйнення калектыўных гаспадарак былі пераселены і зніклі вёскі Дзехцяры (Дзехцяры-Шыпоўскія) (42 двары), Майсеенкі (28 двароў), Русакі (24 двары). 28 сакавіка 2011 года ліквідавана вёска Навасёлкі[5]. Хутары Дзехцяры і Субатава фактычна не існуюць: адсутнічаюць жыхары і будынкі.

Геаграфія

Адгор’і Свянцянскіх град са сярэднеўзвышаным рэльефам займаюць большую частку тэрыторыі Абрубскага сельсавета. На ўсход ад вёскі Кавалі знаходзіцца найвышэйшая кропка Глыбоцкага раёна, праз якую праходзіць Чарнаморска-Балтыйскі водападзел. Гідраграфічную сетку тэрыторыі сельсавета ўтвараюць азёры Ластавіцкае, Белае, Крывое, Чачалёўскае (Ражон) і ракі Аржаніца, Бярозаўка і іх прытокі, якія ставяцца да басейна Балтыйскага мора. Зашчэслянскі канал і прытокі рэк Чысцянка і Манашка нясуць ваду да Чорнага мора.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1382 чалавекі[6], з іх 95,3 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,2 % — палякі[7].

У 2018 г. у 14 населеных пунктах сельсавета пражывала каля 1347 чалавек, што складала 7,38 % ад сельскага насельніцтва Глыбоцкага раёна[8].

Дынаміка насельніцтва (год) 19491959196919791989199920092018
Колькасць жыхароў 47914342345227472131184915471343

Гаспадарка

На тэрыторыі Абрубскага сельсавета знаходзіцца:

  • Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Каралі»
  • Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «За Радзіму»
  • Гравійна-сартавальны завод, ф-л РУП «Дарбудіндустрыя» (в. Бацілоўшчына)[8]
  • Цяплічная гаспадарка базіснага гадавальніка Глыбоцкага лясгаса[9]

Транспарт

Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляецца па аўтобусных маршрутах:

  • Глыбокае — Падсвілле
  • Глыбокае — Запалоўе
  • Глыбокае — Шуневіча
  • Глыбокае — Круляўшчызна
  • Глыбокае — Докшыцы
  • Глыбокае — Мінск

Славутасці

Страчаная спадчына

Сарокі. Багаслоўская царква (1900 г.)

Зноскі

  1. ↑ Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
  2. ↑ Сельские Советы депутатов Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт(руск.)
  3. ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  4. ↑ Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Архівавана 11 жніўня 2020. Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
  5. ↑ Решение Глубокского районного Совета депутатов от 28.03.2011 г. № 55 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 5 жніўня 2016.
  6. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. 1 2 ИСЧЕЗНУВШИЕ ДЕРЕВНИ ОБРУБСКОГО СЕЛЬСОВЕТА(руск.) ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма
  9. ↑ Глубокский опытный лесхоз Архівавана 28 красавіка 2020.(руск.)
  10. ↑ ХРАМ БОГОЯВЛЕНИЯ ГОСПОДНЯ, ЛАСТОВИЧИ (ДПЦ)(руск.)
  11. 1 2 Помнікі землякам. Глыбоцкі раён «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
  12. ↑ Памятны знак воінам. Глыбоцкі раён, в. Бацілоўшчына «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
  13. ↑ Памятны знак спаленым вёскам Глыбоччыны. Глыбоцкі раён, в. Лаўрынаўка «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
  14. 1 2 3 РЕШЕНИЕ ГЛУБОКСКОГО РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 4 января 2018 г. № 18(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глыбоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be