Сіманаўскі сельсавет
Сі́манаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Замосце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сіманаўскі (Замасцянскі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сіманава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Замосце. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жукнеўскага (11 населеных пунктаў: Барашы, Дуброўскія, Замосце, Крыльцова, Любатынь, Новае Рцішчава, Рэчкі, Сіманава, Старое Рцішчава, Хаценічы і Чотава) і Азярэцкага (4 населеныя пункты: раз’езд Відэршчына, Замошша, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.