wd wp Пошук:

Акалова

Акало́ва[1] (трансліт.: Akalova, руск.: Околово) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Каргавіца. Адміністрацыйны цэнтр Акалоўскага сельсавета. Насельніцтва 115 чал. (2003). Знаходзіцца за 35 км ад Лагойска, за 74 км ад Мінска.

Назва

Тапонім «Акалова» утварыўся ад імя Акола або Акула.

Гісторыя

Упершыню Аколаў згадваецца ў 1770 годзе як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Свірскіх, пазней Валовічаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Аколава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1798 годзе Міхаіл Валовіч заснаваў тут драўляны касцёл. Паводле інвентара 1846 г. існавалі аднайменныя мястэчка (22 двары) і маёнтак (4 фальваркі, 13 вёсак, 1770 прыгонных сялян). У 1876 годзе Генрык Валовіч прадаў спадчыну С. Кербедзю. Станам на 1886 год у мястэчку было 28 двароў, касцёл, 3 крамы, карчма, вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 39 двароў, побач існаваў маёнтак. Станам на 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (41 двор) і маёнтак (2 двары), на 1917 — мястэчка (49 двароў) і вёска (14 двароў).

У 1919 годзе Аколава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 г. стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 год тут быў 41 двор, на 1941 — 51, на 1969 — 72, на 1994 — 51[2], на 1 студзеня 2003 — 50.

  • Мястэчка на старых здымках
  • КасцёлКасцёл
  • Касцёл, галоўны фасадКасцёл, галоўны фасад
  • Касцёл, інтэр'ерКасцёл, інтэр’ер
  • Працэсія да капліцы ў АмнішавеПрацэсія да капліцы ў Амнішаве

Насельніцтва

Інфраструктура

У Аколаве працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1798—1804)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.
  3. М. М. Казлоўская. Акалова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 80.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be