wd wp Пошук:

Акалоўскі сельсавет

Акало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Акалова.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Акалоўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 мая 1935 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета (15 вёсак: Востраў, Глебаўшчына, Губа, Далькавічы, Забалоцце, Капатніца, Крутая Гара, Падчарніца, Першамайская, Прусевічы, Раўнядзь, Рубеж, Станавішча, Тарасіно і Чарніца)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1206 чалавек[2], з іх 95,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Жасцінае»

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лагойскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be