wd wp Пошук:

Акмяне

Акмяне (літ.: Akmenė, традыцыйная беларуская назва — Акмя́ны) — горад у Акмянскім раёне Шаўляйскага павета Літвы, на рацэ Дабікінэ. Насельніцтва 2602 чал. (2010).

Знаходзіцца на поўначы краіны, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Акмяны (на лініі Шаўляй — Мажэйкей). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Акмяны датуецца 1511 годам, вядомыя як двор жамойцкага старосты Станіслава Кезгайлы[1]. Адносіліся да жамойцкага павета Вялікія Дырвяны.

14 верасня 1531 года вялікі князь Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Ян Станкевічу-Білевічу прывілей на заснаванне ў Акмянах мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы.

У 1596 годзе каралева Ганна Ягелонка заснавала ў Акмянах драўляны касцёл са школай. Да 1717 года з’яўляліся цэнтрам нягродавага староства.

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

13 чэрвеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[1].

У найноўшай гісторыі Акмяне атрымала вядомасць пасля таго, як тут выявілі вялікія радовішчы вапняку і гліны. У 1947 годзе ў Акмяне пачалося будаўніцтва найбуйнешага цэментавага комплексу ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР.

У 19501962 гадах цэнтр Акмянскага раёна (пазней цэнтр быў перанесены ў Наўёйі Акмяне).

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. 1 2 ЭнцВКЛ, 2010
  2. Okmiany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 425
  3. Акмяне // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. Акмяне // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акмянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ашмянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be