Акцябрскі сельсавет (Клічаўскі раён)
Акця́брскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Стары Востраў.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кабылянкаўскі (Кабылянскі) сельсавет у складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кабылянка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна. 30 ліпеня 1964 года Кабылянка перайменавана ў Акцябрск[2]. 10 верасня 1964 года Кабылянкаўскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 18 лютага 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стары Востраў[4]. 23 снежня 2009 года ў склад Нясяцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Градкі, Казлы і Новае Сяло[5]. 20 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каўбчанскага сельсавета[6].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 641 чалавек[7], з іх 99,4 % — беларусы, 0,3 % — рускія[8].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Стары Востраў, вёскі Акцябрск, Закоркі 1, Закоркі 2, Масніцкае, Масное, Мілажань і Новы Востраў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клічаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.