wd wp Пошук:

Каўбчанскі сельсавет

Каўбча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Коўбча.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года ўзбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Наталаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Максімавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 20 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Стары Востраў, вёскі Акцябрск, Закоркі 1, Закоркі 2, Масніцкае, Масное, Мілажань і Новы Востраў)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1064 чалавекі[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,8 % — рускія[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты:

Назва Статус
Акцябрсквёска
Вяленіквёска
Ганаратаўвёска
Закоркі 1вёска
Закоркі 2вёска
Закуцкі Двароквёска
Закуццевёска
Каўбчанская Слабодкавёска
Коўбчааграгарадок
Красны Лесвёска
Куцінвёска
Ліпніцавёска
Масніцкаевёска
Масноевёска
Мілажаньвёска
Новы Востраўвёска
Новыя Максімавічыаграгарадок
Новыя Набарківёска
Паламвёска
Рэпішчавёска
Стары Востраўаграгарадок
Старыя Максімавічывёска
Старыя Набарківёска

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 29 снежня 2021.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клічаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be