wd wp Пошук: ⬜

Акцябрскі сельсавет (Лагойскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акцябрскі сельсавет. Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хатаевіцкі сельсавет у складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хатаевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1929 годзе вёска Хатаевічы перайменавана ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчанскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Гаравец, Глыбачаны, Дунаі, Замошша, Зарэчча, Канюхі, Кацялі, Ляда, Палосы, Пасадзец, Пушча, Рэпішча, Селішча, Скарады і Франуліна)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 952 чалавекі[2], з іх 93,2 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,7 % — палякі[3].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • КСГУП «Спадарожнік-агра».

Зноскі

  1. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  2. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лагойскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be