wd wp Пошук: ⬜

Зарэчанскі сельсавет

Зарэ́чанскі сельсавет (да 1994 — Зарэцкі сельсавет[1]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Зарэчча. Размяшчаўся на захадзе раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зарэцкі сельсавет у складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. У 1994 годзе перайменаваны ў Зарэчанскі сельсавет. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 739 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Гаравец, Глыбачаны, Дунаі, Замошша, Зарэчча, Канюхі, Кацялі, Ляда, Палосы, Пасадзец, Пушча, Рэпішча, Селішча, Скарады і Франуліна.

Зноскі

  1. ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512
  2. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be