Александроў (вёска, Магілёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Александроў.
Александро́ў[1] (трансліт.: Alieksandroŭ, руск.: Александров) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 49 км на захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам, цячэ р. Друць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Семукачы і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
У 1897 годзе ў Расійскай імперыі, хутар Аляксандрава ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні. РСФСР.
У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Вялікабялевіцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «І Мая», мелася кузня.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час акупацыі ў вёсцы дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. З 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім, з 22 ліпеня 1960 года ў Вендаражскім[2], з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім[3] сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Бялевічы» (цэнтр — в. Бялевічы). Працавалі фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, ад якой на поўнач адыходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночна-ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 2 двары, 14 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 28 гаспадарак, 42 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Алякса́ндраў
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
Літаратура
- Александроў // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.