Альшанікі 1
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альшанікі.
Альша́нікі 1[2] (трансліт.: Aĺšaniki 1, руск.: Ольшаники 1) — вёска ў Магілёўскай вобласці Беларусі, Круглянскі раён. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.
Тапанаміка назвы
Назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва — альха[3].
Геаграфiя
Вёска знаходзiцца прыкладна ў 5 км на ўсход ад п. Круглае. Размешчана на беразе рэчкi Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цантральна-Бярэзінскай раўнін.
Гісторыя
У 1764 годдзе ўладаром вёскі з’яўляўся Грушэцкі. На той час вёска была ўваходзіла ў Аршанскі павет Магілёўскага ваяводства.
З 17 ліпеня 1924 года вёска ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі[4].
Да красавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Комсеніцкага сельсавета[5].
Сельская гаспадарка
Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі з’явіліся ў 1930—32 гг. Да 1952 года на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партз’езд». У 1952 г. адбылося аб’яднанне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».
Сёння вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйной рагатай скаціны[6].
Адукацыя. Вольны час
- Вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа» на базе Альшаніцкай пачатковай школы (з 2010);
- Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (з 2010);
- На базе сялянскага клуба дзейнічае ансамбль «Лянок», які прымае ўдзел у канцэртах, праводзімых ва ўсіх кутках Кругляншчыны і нават у Магілёве. Ансамбль часта запрашаюць для правядзення народных абрадаў на вяселлях і іншых мерапрыемствах[6].
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2
Зноскі
- ↑ Ольшаники(руск.) (недаступная спасылка). Круглянский район. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 22 лютага 2011.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Ад расліннага свету (нявызн.). Тапанаміка. library.mogilev.by. Праверана 21 лютага 2011.
- ↑ География(руск.) (недаступная спасылка). Регион. Круглянский районный исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 21 лютага 2011.
- ↑ Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- 1 2 М. Падгаец. Когда труд дарит вдохновение(руск.) (недаступная спасылка). газ. «Сельскае жыццё» Круглянскага райвыканкама (11 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2011. Праверана 6 лютага 2012.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Круглянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.