Альшэва (Мінск)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альшэва.
Альшэ́ва — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Месцілася за 400 метраў на поўнач ад галоўнай брамы Кальварыі. У 1800 годзе фальварак, уласнасць расійскага прапаршчыка П. І. Мендзялеева[1]. З 1934 года вёска ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Фрунзенскі раён. Ад назвы вёскі ўзнікла вуліца Альшэўская, пераназваная ў 1969 годзе ў вуліцу Альшэўскага[2]. Вясковыя дамы былі знесеныя ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, калі там пачалося будаўніцтва шматпавярховых дамоў[3]. Прыкладна на месцы вёскі цяпер месціцца будынак Выканаўчага камітэта Мінскага раёна і рог вуліц Альшэўскага і Бірузова[3].
У 2009 годзе сквер атрымаў назву Альшэўскі ў гонар вёскі. У 2017 годзе запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна атрымала назву Альшэўская.
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 559
- ↑ Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 295
- 1 2 Сацукевіч І. І., с. 1
Літаратура
- Альшэва // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Ольшево // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — С. 295. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.