Фрунзенскі раён (Мінск)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фрунзенскі раён.
Фрунзенскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў заходняй частцы горада. Утвораны 17 красавіка 1951 года. Названы ў гонар М. В. Фрунзэ. У сучасных межах з 1977 года. Самы вялікі з дзевяці раёнаў Мінска. Плошча: 4,3 тыс. га. Насельніцтва: 372 тыс. чалавек (калі б Фрунзенскі раён быў горадам, ён займаў бы трэцяе месца па колькасці насельніцтва, саступаючы толькі Мінску і Гомелю). Амаль кожны пяты мінчанін жыве ў Фрунзенскім раёне. З-за вялікіх памераў раёна многія ўстановы ў ім прадубліраваны: два ЖРЭА, дзве падстанцыі хуткай дапамогі, дзве раённыя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах і г.д.
Геаграфія
Раён займае паўночна-заходнюю частку горада. З паўночнага ўсходу мяжа праходзіць па вул. Ціміразева, ад вул. Варашылава па лініі забудовы праспекта Пераможцаў да вул. Мельнікайтэ, з паўднёвага ўсходу і поўдня па вул. Кальварыйская да шляхаправода праз чыгунку Мінск — Маладзечна, затым па вул. Харкаўскай, вуліцам Прылукскай, Глаголева, уключае пасёлак Масюкоўшчыну. Асноўныя магістралі — вул. Прытыцкага, праспекты Пушкіна і Пераможцаў, вуліцы Кальварыйская, Ціміразева.
Насельніцтва
Фрунзенскі раён — найбуйнейшы раён Мінска, уключае жылыя мікрараёны Сухарава, Красны Бор, Мядзвежына, Кунцаўшчына, Дамброўка, Захад, Масюкоўшчына.
На 1 лістапада 2010 года налічвалася 391,5 тысячы гараджан[3] (у 2005 годзе — 329 тыс.). Раён даўно пераўзыходзіць па колькасці насельніцтва такія абласныя цэнтры, як Магілёў, Віцебск, Брэст і Гродна.
Для раёны характэрны рост колькасці насельніцтва:
- 1996 — 330 200 тыс.[4]
- 2000 — 351 862 чал.[4]
- 2001 — 311 798 чал.[4]
- 2002 — 312 265 чал.[4]
- 2003 — 313 966 чал.[4]
- 2004 — 318 433 чал.[4]
- 2005 — 325 149 чал.[4]
- 2006 — 331 873 чал.[4]
- 2007 — 341 281 чал.[4]
- 2008 — 349 891 чал.[4]
- 2009 — 364 118 чал.[4]
- 2010 — 376 103 чал.[4]
- 2011 — 395 376 чал.[4]
- 2012 — 411 484 чал.[4]
- 2013 — 427 416 чал.[4]
- 2014 — 443 626 чал.[4]
- 2015 — 451 809 чал.[4]
- 2016 — 458 344 чал.
- 2017 — 461 445 чал[4]
Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 79,95 %, рускія — 8,97 %, украінцы — 1,34 %, палякі — 0,8 %, яўрэі — 0,2 %.
Родная мова (2009): беларуская — 135 096 (36,27 %), руская — 188 991 (50,75 %).
Эканоміка
33 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх працуе 19 тыс. чалавек. Буйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання», ААТ «Сукно», ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», ААТ «Мінскпраектмэбля», флагман беларускай энергетыкі ЦЭЦ-4.
30 будаўнічых арганізацый, сярод якіх самае вялікае ў горадзе будаўнічае аб’яднанне ААТ «МАПІД», вядучая арганізацыя па будаўніцтве буйнапанэльнага жылля.
Культурны ўплыў
Дамы культуры ААТ «МАПІД» і ААТ «Сукно», кінатэатр «Аўрора», мноства бібліятэк, клубаў, кружкоў. Стадыён «Домабудаўнік».
Навучальныя і дашкольныя ўстановы раёна наведваюць звыш 50 000 дзяцей, падлеткаў і моладзі.
15 лячэбна-прафілактычных устаноў, у тым ліку Мінскі гарадскі кардыялагічны дыспансер, адзіны ў Беларусі дзіцяча-падлеткавы псіханеўралагічны дыспансер, Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр і г.д.
Экалогія
У раёне налічваецца 231 га зялёных насаджэнняў.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
- ↑ Газета «Минский курьер» № 228 (2067), 4 августа 2010
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 Колькасць насельніцтва па раёнах. Архівавана 16 студзеня 2018. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска
Катэгорыя·Раёны Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.