wd wp Пошук:

Амяліна (Смаргонскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амяліна.

Амялі́на[1] (трансліт.: Amialina, руск.: Амелина) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Залескага сельсавета.

Размешчана ва ўсходняй мяжы раёна. Вышыня цэнтра населенага пункта над узроўнем мора парадку 162 метраў[2]. Тэлефонны код +375 1592, паштовы індэкс 231042[3]. Адлегласць да раённага цэнтра Смаргонь па аўтадарозе - каля 11 км, да цэнтра сельсавета аграгарадка Залессе па прамой - 1 км. Бліжэйшыя населеныя пункты — Вёска Алянец, Вёска Вётхава, Залессе.

Паводле перапісу насельніцтва вёскі ў 1999 годзе налічвала 83 жыхара[4].

Паўночней вёскі праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Р106. Аўтадарогай Н7920 (працягласцю 1200 метраў) Амеліна звязана з цэнтрам сельсавета - Залессе[5].

Этымалогія

Названая ў гонар Амеліі - дочкі Міхала Клеафаса Агінскага[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Глабальны даведнік (англ.)
  3. Архівавана 16 жніўня 2014. Архівавана 16 жніўня 2014. Архівавана 16 жніўня 2014. Белпошта (руск.)
  4. «Дэмаграфічная ГІС сельскага насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  5. Пералік аўтамабільных дарог з апорнай здольнасцю дарожнай вопраткі 10 тон і 6 тон на вось па Смаргонскаму ДРБУ 134 (руск.)
  6. Агінскі ў Залессе Архівавана 4 студзеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be