Смаргонь
Смарго́нь[2] (трансліт.: Smarhoń) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на р. Оксна (левы прыток р. Вілія) і яе прытоку р. Гервятка. За 260 км на паўночны ўсход ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі Маладзечна — Вільнюс. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільнюс, Вілейку, Крэва, Свір. Насельніцтва 37 527 чал. (2018)[3].
Гісторыя
Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў ВКЛ, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у XIX стагоддзі Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню пачалі выпякаць абаранкі (смаргонкі)[4]. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію»[5] — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.
У час вайны 1812 года пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон I, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з’ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У 1-ую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 гадах Смаргонь уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 года — Польшчы. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці.
З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.
4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. З верасня 1944 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.
У 1972—1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 года Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.
У 1985 годзе горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 года адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь был аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе. 2019 год — першыя дажынкі на Смаргоншчыне.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 — 7,5 тыс. чал.[6]
- XX стагоддзе: 1973 — 11,4 тыс. чал.[6]; 1995 — 38,0 тыс. чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2006 — 36,7 тыс. чал.; 2009 — 36,9 тыс. чал.; 2016 — 37 372 чал.[7]; 2017 — 37 386 чал.[3]; 2018 — 37 527 чал.
Эканоміка
Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Смаргонскі агрэгатны завод, Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Гасцініца «Смаргонь».
Культура
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.
У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.
У 2003 і 2009 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[8][9].
Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).
Мастак Зыгмут Развадоўскі[uk] ў 1930 годзе напісаў карціну «Напалеон у Смаргоні»[10], якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музеі горада Лодзь.
Славутасці
- Смаргонскі касцёл Міхаіла Арханёла (колішні кальвінісцкі збор).
-
Помнік Францішку Багушэвічу.
- Выдатныя мясціны
- Смаргонь. Спаса-Праабражэнская царква
- Касцёл Св. Міхаіла
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Смаргоні
- Зміцер Апанасовіч («Тэрор»; 1990—2022) — баец-добраахвотнік беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага, які загінуў пры абароне Украіны[11].
- Рэвэка Хаймаўна Бурштэйн (1904—1992) — вучоны ў галіне электрахіміі. Доктар хімічных навук. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР.
- Зэльман Маркавіч Гамзэ (1907—1965) — савецкі вучоны ў галіне гідраэнэргетыкі.
- Майсей Саламонавіч Кульбак (1896—1937) — яўрэйскі пісьменнік, драматург, перакладчык.
- Уладзімір Някляеў — беларускі пісьменнік.
- Ігар Рачкоўскі — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
- Расціслаў Лапіцкі — удзельнік беларускага антысавецкага падполля[12].
- Аляксандр Шыдлоўскі (1911—2002) — беларускі культурны дзеяч, кампазітар.
Ганаровыя грамадзяне Смаргоні
- Уладзімір Рыгоравіч Шчасны — беларускі перакладчык, публіцыст, дыпламат.
- Уладзімір Васільевіч Церабун — беларускі скульптар, графік, жывапісец, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007).
- Аляксандр Палікарпавіч Лях — хормайстр народнага ансамбля песні і танца імя М. К. Агінскага
- Мар’ян Мікалаевіч Дукса — беларускі празаік і паэт.
- Таццяна Генадзеўна Голубева — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь
- Эдвард Пятровіч Рожка — Герой Сацыалістычнай Працы.
- Уладзімір Пракопавіч Някляеў — беларускі паэт, празаік, эсэіст.
- Віктар Уладзіміравіч Роўда — беларускі харавы дырыжор, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар.
- Аляксандр Анісімавіч Дзяруга — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1961)
- Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі — беларускі культурны дзеяч, кампазітар. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1960).
- Лілія Уладзіміраўн Трохалева — беларуская самадзейная мастачак Беларусі.
- Тамара Сяргееўна Ватаева — беларуская настаўніцай
- Пётр Конанавіч Кукарэка
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мiнск: Полымя, 1988. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5. — C. 8.
- ↑ Таццяна Кляшчонак. «Аб заснавальніку Смаргонскай Мядзведжай Акадэміі //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250)
- 1 2 3 Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
- ↑ Гран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец//«Рэгіянальная газета»
- ↑ http://budujemydwor.pl/napoleon-w-smorgoniach-zygmunta-rozwadowskiego/
- ↑ Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне (svaboda.org)
- ↑ Міхась Чарняўскі:Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3
Літаратура
- Ганчароў А. У. Смаргонь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 51. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смаргонь // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 675. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смаргонь
- Геаграфічныя звесткі па тэме Смаргонь на OpenStreetMap
- Смаргонь — westki.info Архівавана 3 мая 2009.
- «Рэгіянальная газета» он-лайн Архівавана 18 верасня 2020.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.