wd wp Пошук:

Андрэевічы

Андрэ́евічы[1] (трансліт.: Andrejevičy, руск.: Андреевичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Гісторыя

Станцыя ў час Першай сусветнай вайны

Вядома з 1473 года. У 1796 годзе фальварак і вёска, належалі Ануфрыю Тулоўскаму, пражывалі. У 1836 годзе прыватная вёска.

Ёсць крама. На чыгуначнай станцыі мемарыяльная дошка ў гонар Сяўко Паўла Антонавіча, палітычнага і дзяржаўнага дзеяча Заходняй Беларусі. У 1948 годзе забіты бандытамі. Дошка ўсталявана ў 1975 годзе.

Насельніцтва

  • 1796 — 82 селяніны
  • 1836 — 19 двароў, 170 жыхароў.
  • 1914 — 42 двары, 260 жыхароў.
  • 01.01.2004 — 73 двары, 146 жыхароў.
  • 01.01.2007 — 126 жыхароў.

Вядомыя асобы

  • Павел Антонавіч Сяўко (1907—1948) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be