wd wp Пошук:

Андрэеўшчынскі сельсавет

Андрэ́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Андрэеўшчына.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кудаеўскі (Салаўянскі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кудаева. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Салаўі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Кудаева. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года сельсавет у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета зноў перанесены ў вёску Салаўі. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міцькаўшчына[1]. 15 мая 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Андрэеўшчына, сельсавет перайменаваны ў Андрэеўшчынскі[2]. 27 снежня 1985 года ў склад Высокаўскага сельсавета перададзена вёска Людкаўшчына[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1178 чалавек[4], з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 8 вёсак: Андрэеўшчына, Вялікая Міцькаўшчына, Анібалева, Берасценава, Міцькаўшчына, Прыдняпроўе, Кудаева, Солаўе.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be