Высокаўскі сельсавет (Аршанскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Высокаўскі сельсавет.
Высо́каўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Высокае.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Высокае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шапкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Абухава, Барсукі, Селякта, пасёлак чыгуначнай станцыі Хлусава і дзіцячы дом Хлусава)[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Брухава, Верацея, Каралінава, Краснабель, Рудня і Халмы)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Брухава, Верацея, Краснабель, Рудня і Халмы)[3]. У 1972 годзе ў склад Межаўскага сельсавета пералічаны 3 населеныя пункты (вёскі Абухава, Барсукі і Селякта)[4]. 24 жніўня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Высокае ў пасёлак Высокае, вёскі Высокае, Карабішчы, Рагозіна і Селішча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета[5]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Высокае, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Селішча, Халмы), са складу Андрэеўшчынскага сельсавета — вёска Людкаўшчына[6]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Межаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Абухава, Барсукі, Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына і Селякта)[7]. 8 красавіка 2004 года ў склад Межаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Івашкава і Калатоўкі), у склад Арэхаўскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна і Халмы)[8]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка і Сімахі)[9].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2305 чалавек[10], з іх 91,1 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[11].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
- Высокаўскі сельсавет (Аршанскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Арэхаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.