Аннінскі раён
А́ннінскі раён (руск.: Аннинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Анна.
Геаграфія
Аннінскі раён мяжуе з Эрцільскім, Цярноўскім, Грыбанаўскім, Новахапёрскім, Талаўскім, Баброўскім і Панінскім раёнамі. Плошча раёна складае 2098,02 км².
Гісторыя
Аннінскі раён быў утвораны 14 мая 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.
Эканоміка
Прамысловы патэнцыял уключае ў сябе 17 прадпрыемстваў. Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы апрацоўваючай вытворчасці, як вытворчасць харчовых прадуктаў, паліграфія, вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў, вытворчасць машын і абсталявання. Вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады.
Зноскі
- 1 2 3 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аннінскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 18 кастрычніка 2018. (руск.)
- Аннінскі раён Архівавана 14 сакавіка 2017. / Варонежскі гід. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.