wd wp Пошук: ⬜

Эрцільскі раён

Эрцільскі раён (руск.: Эртильский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Эрціль.

Геаграфія

Эрцільскі раён мяжуе з Цярноўскім, Аннінскім, Панінскім і Верхняхаўскім раёнамі, а таксама з Ліпецкай і Тамбоўскай абласцямі. Плошча раёна складае 1457,81 км². Адлегласць ад райцэнтра да Варонежа складае 145 км.

Паводле клімату раён крыху адрозніваецца ад іншых раёнаў Варонежскай вобласці, бо тут назіраецца меншая колькасць гадавых ападкаў і самая нізкая тэмпература як зімой, гэтак і летам.

Гісторыя

Раён быў утвораны ў 1938 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК РСФСР.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  4. ↑ http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst20/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be