Цярноўскі раён
Цярно́ўскі раён (руск.: Терновский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Цярноўка.
Геаграфія
Цярноўскі раён мяжуе з Грыбанаўскім, Аннінскім і Эрцільскім раёнамі, а таксама з Тамбоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 1310 км². Пакрыццё раёна лясамі складае 6,59% ад агульнай плошчы.
Гісторыя
Раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР, і першапачаткова меў назву Русанаўскі раён. У 1932 годзе раён быў пераназваны ў Цярноўскі.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цярноўскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
- Цярноўскі раён Архівавана 2 ліпеня 2017. / Варонежскі гід. (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Варонежскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.