Антонаўка (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Антонаўка.
Анто́наўка[1] (трансліт.: Antonaŭka, руск.: Антоновка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На захадзе меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
Побач шаша Доўск — Гомель.
Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні пад прамым вуглом далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1880 годзе размяшчаўся хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года побач размяшчаліся аднайменны фальварак, млын.
У 1918 годзе адкрыта школа, якая месцавалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў.
Дынаміка
- 1880 год — 20 двароў, 120 жыхароў.
- 1897 год — 22 двары, 169 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 31 двор, 199 жыхароў.
- 1959 год — 176 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
- А. М. Дземчанка — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху на Гомельшчыне падчас Вялікай Айчыннай вайны, камісар партызанскага атрада, затым камандзір Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.