Арнем
Арнем[1] (нідэрл.: Arnhem) — муніцыпалітэт і горад на ўсходзе Нідэрландаў, стаіць на Рэйне, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Гелдэрланд.
Структура муніцыпалітэта
Муніцыпалітэт Арнем складаецца з горада Арнем, яго прыгарадаў і пасёлкаў:
- Элдэн (Elden, пасёлак)
- Элдэрвельд (Elderveld)
- Малбурген (Malburgen)
- Рэйксвурд (Rijkerswoerd)
- Схарсберген (Schaarsbergen)
- Схейтграф (Schuytgraaf)
Гісторыя
Арнэм упершыню згадваецца ў 893 пад назвай Oppidium Arnoldi Villa. Заснаваннем жа горада можна лічыць год 1233, калі Oта II, граф Гелдэрнскі з Цутфена дараваў Арнему гарадскія прывілеі. Арнэм увайшоў у Ганзейскі саюз у 1443. У 1473 яго захапіў герцаг Бургундыі Карл I Лысы. У 1514 Карл Эгмандскі, герцаг Гелдэрна, адваяваў горад у Бургундыі; у 1543 ён перайшоў да імператара Карла V. Арнэм увайшоў у Утрэхцкі саюз у 1579 і стаў часткай Рэспублікі сямі аб’яднаных правінцый Нідэрландаў у 1585. Францыя захоплівала горад у 1672—1674 і ў 1795—1813. У пачатку XIX стагоддзя былыя гарадскія ўмацаванні былі амаль цалкам знесеныя, каб горад мог пашырацца.
У XIX ст. стаў модным курортным горадам, якія славіцца сваёй маляўнічасцю. Тут, як і ў Гааге, пасяліліся багатыры з былых «цукровых баронаў» або плантатараў, якія прыехалі з заакіянскіх калоній. Нават цяпер горад славіцца сваімі паркамі і зялёнымі насаджэннямі.
Гарады-пабрацімы
- Гера, Германія (ліпень 1991)[2]
- Градзец-Кралавэ, Чэхія (1992)[3]
- Ковентры, Вялікабрытанія (1958)[4]
- Кройдан[d], Вялікабрытанія
- Ухань, Кітай
Зноскі
- ↑ карта Нідэрландаў — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- ↑ https://www.gera.de/sixcms/detail.php?id=17957
- ↑ https://www.hradeckralove.org/arnhem-nizozemi/d-54279/p1=22571
- ↑ https://www.coventry.gov.uk/info/222/twin_towns_and_cities
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Віды Арнема
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.