Градзец-Кралавэ
Гра́дзец-Кра́лавэ (чэшск.: Hradec Králové, [ˈɦradɛts ˈkraːlovɛː]́), да выгнання нямецкіх жыхароў Кёнігрэц (ням.: Königgrätz) — горад у Чэхіі ля зліцця рэк Лабы (Эльбы) і Орліцы. Рака Лаба перасякае горад, аддзяляючы Стары горад ад раёнаў новай забудовы. Плошча горада 105 км². Насельніцтва 96 036 жыхароў (2009).
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў X стагоддзі як гандлёвы горад Слаўнікавічаў, у 995 годзе пасля перамогі Пржэмысловічаў над сваімі праціўнікамі Градзец-Кралавэ стаў адной з княжацкіх рэзідэнцый.
У 1225 годзе кароль Пржэмысл Отакар I павялічыў яго статус да каралеўскага горада, заснаваўшы замак, месца яго частага знаходжання, як і яго спадчыннікаў. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў горад быў рэзідэнцыяй каралеў-удоў (адсюль і назва).
У XIV стагоддзі перажывае росквіт: пабудаваны касцёл Святога Духа, кадыфікаваны гарадскія правы, прыняты статуты рамесных цэхаў, гараджане атрымалі каралеўскі прывілей варэння піва. Да канца XIV стагоддзя Градзец-Кралавэ быў другім па значэнні горадам Чэшскага каралеўства пасля Прагі.
Падчас гусіцкіх войнаў горад заняў бок табарытаў пад камандзіраваннем Яна Жыжкі, які тут жа і быў пахаваны пасля сваёй смерці ў 1424 годзе. Пасля ваеннага спусташэння Градзец-Кралавэ перажывае другі перыяд росквіту пры каралях Іржы з Подэбрадаў і Уладзіславе II Ягелоне. Аднак пасля пераходу ўлады да дынастыі Габсбургаў ён губляе сваё значэнне. Асабліва вялікую шкоду горад панёс падчас Трыццацігадовай вайны, пацярпеўшы як ад шведскай арміі, так і ад наступнай каталіцкай рэакцыі.
Гісторыя забудовы Градзец-Кралавэ досыць кароткая. У 1884 годзе былі знесены абарончыя бастыёны, якія на працягу некалькіх стагоддзяў заміналі росту горада. Вуліцы закладваліся кольцам, і неўзабаве Стары горад ператварыўся ў цудоўны парк.
Насельніцтва
Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
Насельніцтва | 18 884 | 24 230 | 25 236 | 29 310 | 35 675 | 39 151 | 50 137 |
Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2009 |
Насельніцтва | 57 118 | 66 608 | 80 463 | 96 145 | 99 917 | 97 155 | 96 036 |
Прамысловасць і інфраструктура
Буйны транспартны вузел і цэнтр машынабудавання (ČKD, ZVU/Závody vítězného února, AXIS, Strojírna Kukleny). Вытворчасць абсталявання для хімічнай, газавай, цукровай, броварнай, піваварнай прамысловасці, матораў, катлоў (у значнай ступені на экспарт). Вырабляюцца фотаматэрыялы (FOMA), музычныя інструменты (раялі і піяніна W.Hoffmann, Bohemia, Petrof), швейныя вырабы, мэбля (POLSTRIN); харчовая прамысловасць.
Універсітэт Градзец-Кралавэ, медыцынскі і фармакалагічны факультэты Карлава ўніверсітэта.
Славутасці
- Гатычны сабор Духа (XIV—XV стст.), дзе быў пахаваны Ян Жыжка, правадыр войска гусітаў. Затым яго цела загадам імператара было вынята з магілы і знішчана
- Царква Успення Божай Маці (1654—1666, у 1762 годзе царква моцна пацярпела ад пажару, адноўлена ў 1765 годзе)
- Драўляны храм Святога Мікалая Цудатворца (1502—1510)
- Белая вежа (другая па вышыні ў Чэхіі пасля званіцы Сабора Святога Віта ў Празе) і прылеглая да яе Капэла Святога Клімента (1714—1717)
- Ратуша (1614)
- Езуіцкі касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў стылі барока (1666)
- Калона Дзевы Марыі (1717)
- Рэзідэнцыя біскупа (1709—1716, 1991—1993 поўнае аднаўленне) з Капліцай Святога Барамея (1720—1730)
- Раённы Дом (Okresní dům, 1903—1904)
- Дом U Špuláků, XVI ст. (2009—2011 поўная рэканструкцыя будынка)
- Дом U Beranka, 1908 год
- Езуіцкі каленіум (1710)
- Вежа былой гарадской Сілезскай брамы (брама пабудавана ў 1476 годзе, знесена ў 1873 годзе)
- Музей Усходняй Чэхіі (1909—1913)
- Аквапарк
- Гістарычны будынак электрастанцыі (1909—1912)
Гарады-пабрацімы
- Алесандрыя, Італія (7 красавіка 1961)[1][2][3]
- Арнем, Нідэрланды (1992)[4][5]
- Банска-Бістрыца, Славакія (1950)[6][7][8]
- Валбжых, Польшча (6 лістапада 1991)[9][10]
- Гісен, Германія (26 мая 1990)[11][12]
- Каштэла[d], Харватыя (18 сакавіка 1992)[13][14]
- Кранштат, Расія (19 лістапада 2019)[15]
- Мец, Францыя (1 снежня 2001)[16][17]
- Секешфехервар, Венгрыя
- Уроцлаў, Польшча (16 чэрвеня 2003)[18][19][20]
- Чарнігаў, Украіна (3 верасня 2010)[21][22]
Зноскі
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/alessandria
- ↑ https://www.hradeckralove.org/alessandria-italie/d-54278/p1=22570
- ↑ https://www.comune.alessandria.it/vivere-la-citta/promozione-della-citta/citta-gemellate
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/arnhem
- ↑ https://www.hradeckralove.org/arnhem-nizozemi/d-54279/p1=22571
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/banska-bystrica
- ↑ https://www.hradeckralove.org/banska-bystrica-slovensko/d-54284/p1=22572
- ↑ https://www.banskabystrica.sk/zivot-v-meste/o-meste/partnerske-mesta/
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/walbrzych
- ↑ https://www.hradeckralove.org/walbrzych-polsko/d-54283/p1=22577
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/giessen
- ↑ https://www.hradeckralove.org/giessen-nemecko/d-54280/p1=22573
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/kastela
- ↑ https://www.hradeckralove.org/kastela-chorvatsko/d-54281/p1=22575
- ↑ https://www.hradeckralove.org/kronstadt-rusko/d-70923/p1=28085
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/metz
- ↑ https://www.hradeckralove.org/metz-francie/d-54282/p1=22576
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/wroclaw
- ↑ https://www.hradeckralove.org/wroclaw-polsko/d-64472/p1=22578
- ↑ https://visitwroclaw.eu/miasta-partnerskie-wroclawia
- ↑ http://www.hradeckralove.org/hradec-kralove/cernihiv-cernigov-ukrajina
- ↑ https://www.hradeckralove.org/chernihiv-ukrajina/d-64473/p1=22574
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Градзец-Кралавэ
- Даведнік па горадзе (руск.)
- Сайт горада
- Гісторыя горада
- Virtual show
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1225 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.