Гаага
Гаага (нідэрл.: Den Haag / ‘s-Gravenhage) — горад на захадзе Нідэрландаў, ля берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.
Гаага на моры
У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (нідэрл.: Kijkduin), на захадзе горада, і Схевенінген (нідэрл.: Scheveningen), папулярны ўва ўсёй краіне, на поўначы. У колішняй рыбацкай вёсачцы Схевенінген таксама знаходзіцца порт.
Транспарт
У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (нідэрл.: Centraal Station), канцавая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (нідэрл.: Hollandse Spoor), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ротэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антвэрпэн, Брусэль і Парыж.
Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (нідэрл.: Haagse Tramweg Maatschappij — HTM). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з дзвюма падземнымі станцыямі.
Гаага з’яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ротэрдам (А13) і Утрэхт — Германія (А12).
Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ротэрдама знаходзіцца кіламетраў за 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол (нідэрл.: Schiphol) — за 40).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Хендрык ван дэ Сандэ Бакхёйзен, нідэрландскі мастак
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.