wd wp Пошук:

Арэхаўскі раён (БССР)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арэхаўскі раён.

Арэ́хаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала 1946 — 1956 гадах у Віцебскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск. Плошча 800 км², 92 населеныя пункты, у тым ліку рабочы пасёлак Асінторф.

Утвораны 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Уключаў гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф і 8 сельсаветаў: Азярэцкі, Бабінавіцкі, Будскі, Верацейскі, Высокаўскі, Клюкаўскі, Межаўскі і Шапкаўскі. 16 ліпеня 1954 года Верацейскі сельсавет перайменаваны ў Халмоўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны. Бабінавіцкі сельсавет перададзены Лёзненскаму раёну, Клюкаўскі — Багушэўскаму раёну, Азярэцкі і Халмоўскі — Дубровенскаму раёну, гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф, Будскі, Высокаўскі, Межаўскі і Шапкаўскі сельсаветы — Аршанскаму раёну.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Камінскі М. І. Арэхаўскі раён / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 201. — ISBN 5-85700-074-2.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1946 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be