wd wp Пошук:

Дубровенскі раён

Дубро́венскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Цэнтр — горад Дуброўна.

Геаграфія

Размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Аршанскім і Лёзненскім раёнамі Віцебскай вобласці, Горацкім раёнам Магілёўскай вобласці, Краснінскім і Руднянскім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Паверхня раёна хваліста-платападобная, раўнінная. Паўднёвая частка знаходзіцца ў межах спадзістахвалістага Смаленскага ўзвышша. На поўначы плоская з забалочанымі ўчасткамі і асобнымі марэннымі ўзгоркамі Лучоская нізіна. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўнач), сожскага, дняпроўскага, зрэдку бярэзінскага зледзяненняў.

У раёне разведана 11,5 млн т геалагічных запасаў торфу, што адпавядае 2,2 млн т паліва ў нафтавым эквіваленце. Абшырныя лясныя рэсурсы: больш за 35 тыс. га (29 % плошчы раёна).

Сярэдняя тэмпература студзеня −8º, ліпеня +17,8 °C. За год выпадае 618 мм ападкаў.

Па тэрыторыі Дубровенскага раёна цячэ рака Дняпро. На тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Заходняй Дзвіной і Дняпром. Іншыя рэкі: Расасенка, Вярхіта.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Дуброўна. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Азёрскі (Азярэцкі), Будскі, Верацейскі, Дабрынскі, Дубровенскі, Загваздзінскі, Кляноўскі, Негацінскі, Новатухінскі, Пірагоўскі, Расасненскі, Цілівіцкі, Чарнаручанскі. 3 ліпеня 1925 года Дуброўна атрымала статус горада. 24 верасня 1926 года Дубровенскі сельсавет скасаваны. У 1927 годзе перайменаваны сельсаветы: Загваздзінскі — у Савінскі, Негацінскі — у Сваташыцкі, Пірагоўскі — у Мардашэвіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 студзеня 1931 года да раёна далучаны Баеўскі, Бельскі, Іскозскі, Расткоўскі, Сазонаўскі, Слатаўшчынскі сельсаветы і мястэчка Ляды скасаванага Ляднянскага раёна. 15 кастрычніка 1931 года Будскі сельсавет перададзены ў склад Аршанскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Ляды аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. 9 верасня 1946 года Азярэцкі і Верацейскі сельсаветы перададзены новаўтворанаму Арэхаўскаму раёну. 10 сакавіка 1954 года Сазонаўскі сельсавет перайменаваны ў Ляднянскі, статус гарадскога пасёлка Ляды паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Іскозскі, Новатухінскі, Расасненскі, Савінскі, Сваташыцкі, Цілівіцкі, Чарнаручанскі сельсаветы, утвораны Баброўскі, Засценкаўскі, Малабахаўскі сельсаветы, Баеўскі сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі, Мардашэвіцкі — у Пірагоўскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Азярэцкі і Халмоўскі сельсаветы скасаванага Арэхаўскага раёна. 8 красавіка 1957 года Халмоўскі сельсавет перададзены Аршанскаму раёну. 16 верасня 1957 года Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Маласавінскі. 16 верасня 1960 года скасаваны Бельскі і Расткоўскі сельсаветы, Ляднянскі сельсавет перайменаваны ў Валяўкоўскі, Слатаўшчынскі сельсавет — у Зарубскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Аршанскага раёна.

6 студзеня 1965 года Дубровенскі раён утвораны зноў, уключаў горад Дуброўна, гарадскі пасёлак Асінторф і 10 сельсаветаў: Азярэцкі, Асташкавіцкі, Валяўкоўскі, Дабрынскі, Зарубскі, Засценкаўскі, Кляноўскі, Малабахінскі, Маласавінскі, Пірагоўскі, якія былі перададзены з Аршанскага раёна. 24 мая 1968 года Азярэцкі сельсавет перайменаваны ў Рэдзькаўскі, Асташкавіцкі сельсавет — у Баеўскі. 20 кастрычніка 1995 года Дубровенскі раён і горад Дуброўна аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Баеўскі і Рэдзькаўскі сельсаветы, рабочы пасёлак Асінторф аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), Асінторфскі пассавет скасаваны, утвораны Асінторфскі сельсавет[5]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны Кляноўскі сельсавет[6], 14 верасня 2017 года — Засценкаўскі сельсавет[7].

Насельніцтва

Насельніцтва ў 1971 складала 32,1 тыс. Насельніцтва ў 2006 — 19,7 тыс. чал., гарадскога — 8,9 тыс. чал., сельскага — 10,8 тыс. чал. Тэндэнцыя — скарачэнне колькасці насельніцтва (каля 1 % у год). Каэфіцыент дэпапуляцыі (суадносіны памерлых да народжаных) у 2005 склаў 2,6 і перавысіў максімальна дапушчальнае крытычнае значэнне, прынятае ў свеце за 1.

Высокая забяспечанасць людзьмі працаздольнага ўзросту — 60 %, узроставая структура насельніцтва — аптымальная, эканамічна эфектыўная. Высокі ўзровень беспрацоўя — 2,1 %, асабліва сярод жанчын.

Гаспадарка

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Дубровенскі льнозавод, ААТ
  • Дубровенскі камбінат прамысловых тавараў, ААТ
  • філіял Дубровенскі ААТ «Аршанскі малочны камбінат»
  • філіял Дубровенскае ДРБУ № 108 КУП «Віцебскаблдарбуд»

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст — Масква. Дуброўна аўтадарогамі звязана з Оршай, Горкамі, Асінторфам, пасёлкам Красным (РФ). Праз тэрыторыю раёна праходзяць нафтаправод «Дружба» і газаправод «Ямал — Еўропа».

Культура

Міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна».

Прырода

Прыродная расліннасць належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі і Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, знаходзіцца 19 % тэрыторыі раёна[8].

Найбольшы лясны масіў — Шчэрбінская лясная дача. Значныя масівы — Асінторфскі, Кіраёўскі гай, Беражаны, Лугаўцы, Валькаўшчына. Склад лясоў хваёвыя складаюць 51,8 %, яловыя — 14,7 %, дубовыя — 0,4 %, ясянёвыя — 0,5 %, кляновыя — 0,1 %, бярозавыя — 15,9 %, асінавыя — 6,9 %, шэраальховыя — 5,5 %, чорнаальховыя — 4,3 %. 72 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні[8].

У Дубровенскім раёне налічваецца 31 балота, якія належаць да Аршанска-Мсціслаўскага тарфянога раёна. Агульная плошча балот складае каля 8 тыс. га, з іх 5,4 тыс. га — вярховыя, 2,5 тыс. га — нізінныя, 87 га — пераходныя. Найбольшыя балотныя масівы: Асінаўскае, Шчэрбінскі Мох[8].

На тэрыторыі раёна ўзяты пад ахову наступныя жывёлы, птушкі, рыбы, расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[8]:

Заказнікі

У Дубровенскім раёне размешчаны 4 заказнікі раённага значэння і 4 помнікі прыроды мясцовага значэння.

Помнікі прыроды мясцовага значэння:

  • біялагічны заказнік мясцовага значэння «Азёры»;
  • гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Асінторфскі»;
  • гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Жукоўскае»;
  • гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Пунішча».

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя ў Дубровенскім раёне У 2017/2018 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 1547 навучэнцаў і 491 дашкольнік. У сістэме адукацыі раёна працуе 387 педагагічных работнікаў.

Ахова здароўя

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Дубровенская раённая цэнтральная бальніца».

Старшыні Дубровенскага райвыканкама

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-vlast-ru/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области
  8. 1 2 3 4 Раслінны і жывёльны свет(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Дубровенскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 131—132.
  • Дубровенский район // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 458—459.
  • Дубровенский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работой Витебского областного исполнительного комитета; [редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. — Витебск, 2005. — С. 166—169.
  • Памяць: Дубровенскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: А. Гаўруцікаў і інш.; мастак Э. Жакевіч. — Мн., 1996—1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дубровенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Дубровенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляднянскага раёна Катэгорыя·Раёны Віцебскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дубровенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be