wd wp Пошук:

Арэхаўск

Арэхаўск[2] — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе Арэхаўскага возера, каля вытоку ракі Аршыца. За 27 км ад Оршы, 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсціна на лініі Орша—Смаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Оршай і Віцебскам. Насельніцтва 2 396 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Узнік у пачатку XX ст. як завадскі пасёлак Выдрыца ва ўрочышчы Выдрыца каля вёскі Арэхі Аршанскага павета ў сувязі з будаўніцтвам завода сухой перагонкі дрэва. Пасля закрыцця завода ў 1917 г. пасёлак сельскага тыпу. З 1924 г. у Аршанскім раёне. З пачаткам будаўніцтва Беларускай ДРЭС пасёлак зліўся з вёскай Арэхі і ў 1938 г. пераўтварыўся ў рабочы пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца. У Вялікую Айчынную вайну амаль цалкам разбураны. З 1946 г. гарадскі пасёлак Арэхаўск. У 1946—1956 гг. цэнтр Арэхаўскага раёна.

Насельніцтва

ГодКолькасць
2009 2 755 [4]
2010 2 800
ГодКолькасць
2016 2 402 [5]
2017 2 396 [6]
ГодКолькасць
2019 2 434
2020 2 500 [7]
ГодКолькасць
2021 2 410 [8]
2022 2 351 [1]

Эканоміка

Беларуская ДРЭС

Славутасці

Сядзіба Хлюсціных

Вядомыя асобы

У Арэхаўску пахаваны беларускі жывапісец і педагог Пётр Пятровіч Шарыпа (19422013).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Перепись населения — 2009. Витебская область
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  6. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  7. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  8. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крычаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1946 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Маларыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be