Асавецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асавецкі сельсавет.
Асаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Асаўцы.
Утвораны 14 красавіка 1964 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР з часткі Блудзенскага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асавецкія, Асаўцы, Варажбіты, Касілавічы, Крываблоты, Міхнавічы, Нарутавічы і Плехаўшчына[1]. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Асавецкія[2]. 21 лістапада 1977 года сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Нарутавічы[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.