Нарутавіцкі сельсавет
Нару́тавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Нарутавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Блудзенскага сельсавета[1]. 21 лістапада 1977 года цэнтр Асавецкага сельсавета перанесены ў вёску Нарутавічы, а сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі[2]. 18 снежня 2008 года вёска Крываблоты скасавана і далучана да Нарутавіч[3]. 17 верасня 2013 года Нарутавіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Сялецкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 921 чалавек[5], з іх 91,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асаўцы, Варажбіты, Міхнавічы, Нарутавічы, Плехаўшчына.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.
- ↑ Решение Березовского районного Совета депутатов от 18 декабря 2008 г. № 104 Об упразднении деревни Кривоблоты Березовского района
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1977 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.