wd wp Пошук:

Асака (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асака.

Асака́[1] (трансліт.: Asaka, руск.: Осока) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 44 км на захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. На рацэ Асачанка (Асака, прыток Пцічы).

Назва

Назва паходзіць ад ракі Асачанкі, альбо наўпрост ад назвы расліны асака.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

У XVIII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1730 годзе ўласнасць А. Агінскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, ёсць царква, карчма, вадзяны млын, шляхецкая ўласнасць. У часе прыгоннага права належала да дамена Цеплень, уласнасць Уніхоўскіх[2]. У 1887 годзе адкрытая школа граматы (навучаліся 15 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка).

У 1889 годзе сяло Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ёсць царква, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1922 годзе адкрытая школа 1-й ступені, было 45 вучняў. У 1930-я гады настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы быў паэт і перакладчык Уладзімір Хадыка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Насельніцтва

  • 1886 — 38 двароў, 326 жыхароў
  • 1999 — 51 жыхароў
  • 2002 — 34 двары, 48 жыхароў
  • 2010 — 12 жыхароў
  • 2012 — 7 гаспадарак, 10 жыхароў

Славутасці

Царква Раства Прасвятой Багародзіцы

Спіс вуліц

  • Зарэчная вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A., 1886, с. 648
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be