wd wp Пошук:

Ацмінаўскі сельсавет

Ацмі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ацмінава. Плошча 12 292 га.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 22 жніўня 2017 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Уселюбскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1826 чалавек[2], з іх 80,0 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 8,0 % — палякі[3].

Насельніцтва, жыхароў: 597 (2008 г.), 620 (2009 г.)[2], 455 (2017 г.)[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[2]
Альхоўкавёска51
Ацмінавааграгарадок328
Бердаўкавёска38
Генюшывёска25
Гніліцавёска1
Дзетамлявёска35
Лаўскіявёска4
Лешчанкавёска134
Малачківёска4

Зноскі

  1. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  2. 1 2 3 Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. http://novgazeta.by/v-novogrudskom-rayone-reorganizovan/ В Новогрудском районе реорганизованы некоторые сельсоветы Архівавана 23 лістапада 2017.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любчанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be