Любчанскі раён
Лю́бчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. у Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Любча. Плошча раёна 0,6 тыс. км² (1941).
12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў:
- Асташынскі
- Ацмінаўскі
- Вераб’евіцкі
- Вераскаўскі
- Галынскі
- Дзяляціцкі
- Зенявіцкі
- Купіскі
- Лаўрышаўскі
- Нягневіцкі
- Харосіцкі
- Шчорсаўскі.
16 ліпеня 1954 года скасаваны Вераб’евіцкі, Дзяляціцкі і Харосіцкі сельсаветы[1].
17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Навагрудскага раёна[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
Літаратура
- Любчанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1996. — 431 с. — С. 415. — ISBN 985-11-0100-1.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.