Аўкштакальней (Ігналінскі раён)
Аўкшта́кальней[1] (літ.: Aukštakalniai) — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаскай сянюніі. Размешчана за 5 км на ўсход ад Салакаса, на аўтамабільнай дарозе 179. Размешчана на паўднёва-ўсходнім беразе возера Луодзіс. Захаваліся стараверская царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы[lt] (пабудавана ў канцы XIX ст.), могілкі (з 1905 г.) з капліцай.
Насельніцтва
| Дынаміка насельніцтва з 1959 па 2011 | ||
| 1959пер.[2] | 2001пер. | 2011пер. |
|---|---|---|
| 87 | 19 | 13 |
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Aukštakalniai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 120 psl.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўкштакальней (Ігналінскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.
