Ігналінскі раён
Ігналінскі раён (літ.: Ignalinos rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Літвы, у складзе Уцянскага павета. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Ігналінскі раён з’яўляецца адным з самых малазаселеных у Літве.
Паселішчы
У Ігналінскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 2 гарады — Дукштас і Ігналіна;
- 3 мястэчкі — Міелагенай, Рымшэ і Цвярачус.
Колькасць насельніцтва
- Ігналіна — 6591 чал;
- Дзіджасаліс — 1744 чал;
- Відзішкес — 1084 чал;
- Дукштас — 1070 чал;
- Казіцішкіс — 383 чал;
- Стрыгайлішкіс — 334 чал;
- Наўясіс Даўгелішкіс — 313 чал;
- Канукай — 307 чал;
- Міелагенай — 286 чал;
- Рымшэ — 274 чал.
Сянюніі
Ігналінскі раён складаецца з 12 сянюній:
- Відзішкескае (па-літоўску: Vidiškių seniūnija)
- Дзіджасаліская (па-літоўску: Didžiasalio seniūnija)
- Дукштаская (па-літоўску: Dūkšto seniūnija)
- Ігналінская (па-літоўску: Ignalinos seniūnija)
- Ігналінская гарадская (па-літоўску: Ignalinos miesto seniūnija)
- Казіцішкіская (па-літоўску: Kazitiškio seniūnija)
- Лінкмяніская (па-літоўску: Linkmenų seniūnija)
- Міелагенайская (па-літоўску: Mielagėnų seniūnija)
- Наўясісдаўгелішкіская (па-літоўску: Naujojo Daugėliškio seniūnija)
- Рымшэўская (па-літоўску: Rimšės seniūnija)
- Цвярачуская (па-літоўску: Tverečiaus seniūnija)
- Цэйкінейская (па-літоўску: Ceikinių seniūnija)
Вядомыя асобы
Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч (1883; в. Мейшты — 1940) — вайсковы дзеяч
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігналінскі раён
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.