Бабоўня
Бабо́ўня[1] (трансліт.: Baboŭnia, руск.: Бобовня) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бабаўнянскага сельсавета і цэнтр калгаса.
Геалогія
Ад вёскі атрымаў назву Бабаўнянскі выступ — найбольш прыўзняты блок Беларускай антэклізы.
Гісторыя
Вядома з XVII стагоддзя, калі вёсцы былі нададзены правы мястэчка і штотыднёвых кірмашоў. У 1769—1806 гадах у мястэчку працавала Бабаўнянская суконная мануфактура.
У пачатку XX стагоддзя знаходзілася ў Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета, мела 196 жыхароў, у аднайменным маёнтку — 407 жыхароў. Тут працаваў вінакурны завод. З 1924 г. — цэнтр сельсавета Капыльскага раёна.
Славутасці
- Сядзіба Наркевічаў-Ёдка (XVIII—пач. XX ст.): вінакурня, склад, парк, капліца-пахавальня — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр шыфр
- Яўрэйскія могілкі
- Магіла паэтэсы Зоф’і Тшашчкоўскай
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000153шыфр 613Д000153
- Помнік землякам
Вядомыя асобы
- Міхал Бярновіч (1734 — пасля 1810) — дзяржаўны дзеяч.
- Сэрвацы Станіслаў Бярновіч (1784 — каля 1835) — дзяржаўны дзеяч.
- Юзаф Канстанцін Бярновіч (1788 — пасля 1835) — ваенны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабоўня
- Усадьба и местечко Бобовня Архівавана 7 сакавіка 2016. (руск.)
- Бабоўня на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Вёска Бабоўня на www.radzima.org
- Вёска Бабоўня з фатаграфіямі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.