Багацькі
Бага́цькі[1] (трансліт.: Bahaćki, руск.: Богатьки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 102 жыхары. У 1904 г. 202 жыхары. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 15.11.1957 г. у Шэметаўскім сельсавеце[2], з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Кірава. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. у калгасе з той жа назвай.
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Багацькі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 146 жыхароў (1960)
- 20 двароў, 37 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.