Багданы (Брэсцкі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Багданы.
Багданы́[1] (трансліт.: Bahdany, руск.: Богданы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 57 км на поўдзень ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — р. Заходні Буг (прыток р. Вісла).
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).
Планіровачна складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі хатамі.
Гісторыя
У 19 стагоддзі вядома як прыселак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы, 1 прапаў без вестак.
Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 11 двароў, 71 жыхар (1897)
- 75 жыхароў (1905)
- 13 двароў, 98 жыхароў (1921)
- 114 жыхароў (1959)
- 121 жыхар (1970)
- 24 гаспадаркі, 40 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.