wd wp Пошук:

Баграм

Баграм (таксама Беграм, раней Капікі або Капіса; дары: بگرام Bagrām) — старадаўні горад (магчыма, Александрыя Каўказская) і буйны аэрапорт за 60 кіламетраў на паўночны захад ад Кабула ў афганскай правінцыі Парван.

Гісторыя

Баграм — горад са старажытнай гісторыяй. Вядомы ўжо з часоў Бактрыйскага царства.

Авіябаза

Асноўны артыкул: Баграм (авіябаза) У 1950-х гадах за некалькі кіламетраў ад горада быў пабудаваны аэрапорт. У 1976 годзе там была пабудавана ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 3000 метраў, яна здольна прымаць цяжкія транспартныя самалёты і стратэгічныя бамбавікі. На тэрыторыі авіябазы Баграм знаходзяцца тры вялікія ангары, кантрольная вежа і значная колькасць тэхнічных пабудоў. Да ўзлётна-пасадачнай паласы вядуць пяць рулежных дарожак, а агульная колькасць лятальных апаратаў, адначасова якія знаходзяцца на базе, можа дасягаць 110.

У гады Афганскай вайны (1979—1989) гэта быў найбуйнейшы аэрапорт у Афганістане і ваенна-паветраная база ВПС СССР. На аэрадроме грунтаваўся 378-ы асобны штурмавой авіяцыйны полк на самалётах Су-25[1].

З 2002 па 2021 гады выкарыстоўвалася ВПС ЗША падчас амерыканскіх ваенных дзеянняў. У Баграме грунтавалася 455-е экспедыцыйнае крыло ВПС ЗША. 1 ліпеня 2021 года амерыканскія вайскоўцы пакінулі авіябазу, а 15 жніўня 2021 года падчас наступлення 2021 года яна была ўзята пад кантроль ісламісцкім рухам «Талібан».

Зноскі

  1. Андрей Коротков. Страницы истории 378-го штурмового авиационного полка. — В: В Баграме и Кандагаре : [рус.] = Авиация и космонавтика // Ежемесячное издание : Журнал. — 2018. — № 3 (март). — С. 22. — ISSN 1682-7759.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты марза Арарат Катэгорыя·Населеныя пункты марза Армавір Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be