Бадалона
Бадалона (катал.: Badalona) — горад у паўночна-ўсходняй частцы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Каталонія. Знаходзіцца ў камарцы Барселоны, з’яўляючыся часткай сталічнай вобласці Барселоны. Горад размешчаны на левым беразе невялікай ракі Безас, а таксама мае выхад да Міжземнага мора. Бадалона з’яўляецца трэцім паводле колькасці жыхароў горадам у Каталоніі пасля Барселоны і Аспіталет-дэ-Льябрэгат. Статус горада быў атрыманы Бадалонай у 1897 годзе.
Гісторыя
Бадалона была заснавана рымлянамі ў III стагоддзі да н.э., пад імём Баэтула (па-лацінску: Baetulo), хоць паселішчы ў гэтым раёне існавалі з 3500—2500 да н.э.. Рымскі горад займаў плошчу ў 11 га, з лініяй сцен 413x261 м, паселішча мела вялікія абарончыя вежы. У I стагоддзі да н.э. у горадзе размяшчалася 15 тысяч жыхароў.
Цяперашняя Бадалона была створана ў X стагоддзі. Манастыр Сант-Херані-дэ-ла-Муртра, пабудаваны ў XIV стагоддзі, з’яўляўся летняй рэзідэнцыяй каталіцкіх манархаў Іспаніі. Бадалона была адным з самых важных гарадоў падчас іспанскай індустрыялізацыі ў XIX стагоддзі.
Культура
У маі, у сувязі са святам Святога Анастаса, апякуна Бадалоны, у горадзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы і фестывалі.
Гарады-пабрацімы
- Альканар, Іспанія
- Сан-Фернанда, Іспанія
- Парла, Іспанія
- Вальпараіса, Чылі
- Гётэбарг, Швецыя
- Сітхес, Іспанія
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бадалона
- Афіцыйны сайт Архівавана 24 лістапада 2020.
- ↑ https://elpais.com/espana/catalunya/2021-11-09/ruben-guijarro-el-alcalde-inesperado-que-surgio-de-pandora.html
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Барселона
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.