wd wp Пошук:

Базары

Базары́[1] (трансліт.: Bazary, руск.: Базары) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Залескага сельсавета.

Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы раёна. Вышыня цэнтра населенага пункта над узроўнем мора парадку 272 метраў[2]. Тэлефонны код +375 1592, паштовы індэкс 231020[3]. Адлегласць да раённага цэнтра Смаргонь па аўтадарозе — каля 12 км, да цэнтра сельсавета аграгарадка Залессе па прамой — 15,5 км. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Камунарка, Мігулі, Міхнічы.

Паводле перапісу насельніцтва вёскі ў 1999 годзе налічвала 34 жыхара[4].

Праз вёску праходзіць аўтадарога мясцовага значэння Н7920 Вёска Галяшонкі — Вёска Алешышкі[5].

У 1940—1954 гадах цэнтр Базарскага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ба́зары
  2. Глабальны даведнік (англ.)
  3. [http://zip.belpost.by/street/bazary-grodn-smorgonskiy-zalesskiy(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка) Белпошта (руск.) ]
  4. «Дэмаграфічная ГІС сельскага насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  5. Пералік аўтамабільных дарог з апорнай здольнасцю дарожнай вопраткі 10 тон і 6 тон на вось па Смаргонскаму ДРБУ 134 (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Оўруцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be