wd wp Пошук:

Бакачы (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бакачы.

Бакачы́[1] (трансліт.: Bakačy, руск.: Бокачи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя

У 1868 г. вёска Габскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 10 двароў, 69 жыхароў. У 1904 г. вёска (107 жыхароў) і ваколіца (59 жыхароў) Жоснянскай воласці Вілейскага павета. З 1901 у вёсцы працавала школа граматы. У 1921 г. вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 45 двароў і 215 жыхароў. У 1931 г. 47 двароў і 211 жыхароў[2]. З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей.

У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Маладая гвардыя». З 1961 вёска знаходзіўся ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтр — вёска Дзягілі), які 30.06.1992 г. рэарганізаваны ў падсобную гаспадарку «Дзягілі» Мінскага маторнага завода.

29 верасня 2006 года Дзягільскі сельсавет быў скасаваны, і Бакачы ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсавета[3].

Населньіцтва

  • 130 жыхароў (1960)
  • 31 двор, 58 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. №245 “Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района” (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be