wd wp Пошук:

Баклаі

Баклаі́[1] (трансліт.: Baklai, руск.: Боклаи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

Гісторыя

У 1770 годзе вёска Мядзельскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, 10 сем’яў. У 1868 годзе ў Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 8 двароў, 74 жыхары. У 1904 годзе ў вёсцы 124 жыхары, у 1907 годзе — 142 жыхары. У 1921 годзе вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 20 двароў, 100 жыхароў. У 1921 годзе 22 двары, 85 жыхароў[2]. З 12 кастрычніка 1940 года і з 25 студзеня 1996 года ў Мядзельскім сельсавеце (з 17 лістадапа 1959 года гарпассавет) Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

У 1948 годзе арганізаваны калгас «Улада Саветаў», які ў 1950 годзе аб’яднаны з калгасам «17-га верасня» (г.п. Мядзел). З 11 лютага 1960 гда вёска ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (да 20 лістапада 1961 года «Сталінскі шлях», цэнтр — вёска Баяры).

Насельніцтва

  • 23 двары, 49 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be