wd wp Пошук:

Балві

Ба́лві (лат.:  Balvi, латг.: Bolvi, бел.: Балоўск, ням.: Bolwen, руск.: Боловск) — невялікі горад у Латвіі, цэнтр Балвійскага края, да 1 ліпеня 2009 года — цэнтр Балвійскага раёна.

Упершыню згадваецца як невялікі пасёлак у 1224 годзе, статус горада атрымаў у 1928 годзе[4].

Геаграфія

Горад размешчаны ў 226 км ад сталіцы краіны г. Рыга і ўсяго ў 25,5 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй (Пыталаўскі раён). Знаходзіцца на паўночным усходзе краіны, на поўначы рэгіёна Латгалія, на рацэ Балупэ, басейн ракі Заходняя Дзвіна (Даўгава), у 6 км ад жалезна-дарожнай станцыі Балві па лініі РыгаПыталава. Шаша праходзіць праз горад з захаду на ўсход ад горада Гулбэнэ да горада Віляка. Мясцовасць забалочаная, лясістая, на рацэ возера і зроблены стаўкі.

Гісторыя

У XII — пач. XIII стагоддзяў паселішча знаходзілася ў складзе латгальскай дзяржавы Агзеле (Атзеле).

Упершыню згадваецца ў 1224 годзе як частка Рыжскага біскупства, створанага нямецкімі крыжакамі на заваяваных імі прыбалтыйскіх землях. У 1551 годзе рыжскі архібіскуп Вільгельм фон Брандэнбург здаваў у арэнду зямлі каля Балві рыцару Майснеру.

У перыяд паміж 15621772 гадамі Балвійскі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. З гэтай прычыны мясцовае латгальскае насельніцтва не зведала лютэранскай Рэфармацыі і захавала каталіцтва. У 1765 годзе шляхціч Канстанцый Хілсен узводзіць у паселішчы драўляны касцёл і маёнтак. У 1772 годзе пасля першага раздзела Рэчы Паспалітай Балоўск быў далучаны да Расійскай імперыі. У 1802 годзе паселішча ўвайшло ў склад Люцынскага павета новаўтворанай Віцебскай губерні. Цэнтр Балоўскай воласці. У гады расійскай улады Кацярына II даравала мясцовыя землі дваранскаму сямейству Ялагіных. Сям’я Харажынскіх выкупіла іх каля 1806 года, а ў 1876 годзе Балві стала ўладаннем нямецка-балтыйскага роду Тразэе-Розенек. Не менш за 20 % насельніцтва Балвійскага раёна, у тым ліку каля паловы насельніцтва горада ў канцы XIX — пач. XX стагоддзі складалі яўрэі. У 1834 годзе ў Балоўску была адчынена праваслаўная царква.[5]

У снежні 1917 года Люцынскі павет увайшоў у склад Савецкай Латвіі (Рэспублікі Іскалата). У лютым 1918 года заняты германскімі войскамі. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі ў снежні 1918 года германскія войскі саступілі Люцынскі павет Чырвонай Арміі. Балві ўвайшлі ў склад Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, абвешчанай 17 снежня 1918 года. У 1919 годзе Балві былі заняты войскамі Латвійскай Рэспублікі. 5 ліпеня 1919 года ў Балві быў сфарміраваны Латгальскі партызанскі полк.

У 1919 годзе сяло Балві атрымала статус пасёлка. У 1925 годзе пасёлак увайшоў у склад новаўтворанага Яўнлатгальскага1938 — Абрэнскага) павета. У 1928 годзе стаў горадам. У 1938 годзе зацверджаны герб горада.[6]

14 чэрвеня 1941 года савецкімі ўладамі была праведзена дэпартацыя «нядобранадзейных» элементаў. 2 ліпеня 1941 года горад заняты войскамі вермахта. Яўрэйскае насельніцтва было практычна цалкам знішчана падчас Халакоста. У 1944 годзе перад контрнаступленнем савецкіх войскаў немцы цалкам спальваюць горад. У паваенны перыяд адбудаваны па савецкай планіроўцы. У 1949 годзе стаў цэнтрам новаўтворанага Балвійскага раёна.

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў стаў адным з цэнтраў так званай «Спяваючай рэвалюцыі» (рух за незалежнасць Балтыйскіх рэспублік ад СССР). Балві сёння з’яўляецца важным латгальскім культурна-гістарычным цэнтрам. У 2005 годзе быў зацверджаны сцяг горада.

Насельніцтва

Горад хутка рос і развіваўся ў першыя паваенныя дзесяцігоддзі. У 1969 годзе насельніцтва складала 4,7 тыс. жыхароў, у 1990 — дасягнула максімуму каля 9 тыс. чалавек. З тых часоў яно скарачаецца па прычыне натуральнага змяншэння насельніцтва. У 2000 годзе колькасць жыхароў складала 8 063 чал (перапіс). Паводле ацэнкі дзяржкамстата, на 2008 год колькасць жыхароў склала 7 969 чалавек пры шчыльнасці насельніцтва 1,568 чал./км².

Нацыянальны склад

Паводле даных за 2005 год, у Балві пражывала 8 109 чалавек:

Эканоміка

У савецкія гады быў створаны значны прамысловы патэнцыял, пабудаваны мясакамбінат, масларобны завод.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016(лат.)
  2. Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
  3. Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
  4. Балві (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  5. Балві. Царква Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы
  6. Факты з гісторыі Балві (лат.)
  7. Докшыцы — Балві: перспектывы развіцця

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be