Балькаўшчына
Балькаўшчы́на[1] (трансліт.: Baĺkaŭščyna, руск.: Больковщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.
Гісторыя
У 1760 г. маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 28 двароў, 199 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 312 жыхароў, у 1907 г. — 56 двароў, 352 жыхары. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя В. Васілеўскай. З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г — калгасу «Свір».
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Балькаўшчына ўвайшла ў склад Свірскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 266 жыхароў (1960)
- 44 двары, 84 жыхары (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
Спасылкі
- Bolkowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo), 1900. — S. 193 (польск.)
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.