wd wp Пошук:

Баравікі (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баравікі. Баравікі́[1] (трансліт.: Baraviki, руск.: Боровики) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1904 г. вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 211 жыхароў. Працавала школа граматы, у якой у 1896-97 навучальным годзе вучыліся 9 хлопчыкаў. У 1908 г. налічвала 237 жыхароў. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 38 двароў, 207 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Сіўцоўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. Мядзельскага раёна, з 08.06.1963 г. у Крывіцкім гарпасялковым Савеце. У 1949 г. 40 сельскіх гаспадарак аб’ядналі ў калгас «Сцяг Перамогі». З 19.06.1974 г. вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — вёска Пруднікі).

У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Баравікі ўвайшлі ў склад апошняга[2].

Насельніцтва

  • 213 жыхароў (1960)
  • 31 двор, 66 жыхароў (1997)

Інфраструктура

Працуе крама, ёсць жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be