Вялікая Каўпеніца
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каўпеніца (значэнні). Вялі́кая Каўпе́ніца[1] (трансліт.: Vialikaja Kaŭpienica, руск.: Великая Колпеница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 6 км на поўнач ад Баранавічаў, на скрыжаванні шашэйных дарог Брэст—Мінск і Баранавічы—Навагрудак. Насельніцтва 650 жыхароў, 275 гаспадарак (2005).
Этымалогія
Аб паходжанні назвы Каўпеніца сярод мясцовых жыхароў існуе паданне, што калісьці побач з сучаснай вёскай размяшчалася дрыгвяністае балота, у якім расло шмат журавін. Аднойчы дзяўчына Ніца, збіраючы журавіны, нечакана трапіла ў багністае месца, і яе пачала паглынаць дрыгва. Ніца стала моцна крычаць. Яе пачуў юнак, якога, паводле падання, звалі Каўпей. Ён кінуўся ратаваць дзяўчыну. Але, спяшаючыся, сам трапіў у пастку дрыгвы. І дзяўчына і юнак загінулі ў балоце. У памяць аб іх балота сталі называць Каўпеніца — па імёнам юнака і дзяўчыны. Пазней вёска, заснаваная каля гэтага балота, таксама стала называцца Каўпеніца. Потым да назвы было дабаўлена слова Вялікая.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Па пісьмовых крыніцах паселішча вядома з 1449 года. Спачатку з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю, а з сярэдзіны XV ст. да 1831 года належала каталіцкай царкве. У 1781 годзе была пабудавана прыходская царква з дрэва.
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, сяло Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1798 годзе — 40 дамоў, ветраны млын і царква.
З 1831 года дзяржаўная маёмасць. У 1848 годзе перададзена ў арэнду К. Туганоўскаму. У 1852 годзе ў сяле адчынена народнае вучылішча, якое размяшчалася ў памешчыцкім доме.
У час паўстання 1863—1864 гадоў тут знаходзіўся зборны пункт паўстанцаў. У 1886 годзе сяло, дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча. У 1886—1887 гадах навучальным годзе ў школе займалася 56 вучняў, з іх было толькі 2 дзяўчынкі (настаўнік Дзмітрый Ходар). Паводле перапісу 1897 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча, піцейны дом. У 1898 годзе працавалі 2 ветраныя млыны і лясніцтва.
Найноўшы час
У 1909 годзе побач з сялом знаходзіліся хутар Каўпеніца (1 двор, 11 жыхароў) і лясніцтва Каўпеніца (1 двор, 9 жыхароў).
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкім раёнах Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 аднавяскоўцаў.
У 1949 годзе тут створаны калгас «Бальшавік» (старшыня Фёдар Саўка). У 1970-я гг. згарэла Свята-Іаана-Прадцечанская царква.
27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана частка вёскі[2].
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[3].
Інфраструктура
Працуюць калгасная сядзіба, ветэрынарны ўчастак, рамонтна-механічныя майстэрні, магазін.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 650 жыхароў, 275 гаспадарак.
Славутасці
- Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан на могілках
Страчаная спадчына
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (1781, згарэла ў 1970-х)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Каўпеніца
- Вялікая Каўпеніца на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.