wd wp Пошук: ⬜

Навамышскі сельсавет

Навамы́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мыш.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[1]. 17 лютага 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гірмантаўскага сельсавета (вёскі Драгабылле, Лугавая, Пастарынне)[2]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключаны хутар Храсты[3]. 18 сакавіка 1985 года пасёлак Жамчужны перададзены ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[4]. 29 снежня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раёнага Савета дэпутатаў скасаваны вёскі Бараўцы і Зорная[5]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цешаўлянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Белалессе, Забалацце, Лебяжаны, Люшнева, Старая Мыш, Цешаўле, Цюхнявічы, Шпакоўцы і пасёлак Першамайскі)[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 11 вёсак[7]:

Населены пункт SОАТО Каардынаты
вёска Гінцавічы1 204 860 01153°04′46″ пн. ш. 25°54′27″ у. д.HGЯO
вёска Дзераўная1 204 860 01653°04′42″ пн. ш. 25°49′51″ у. д.HGЯO
вёска Драгабыль1 204 860 02153°14′16″ пн. ш. 25°56′51″ у. д.HGЯO
вёска Казлякевічы1 204 860 03153°10′02″ пн. ш. 25°55′56″ у. д.HGЯO
вёска Лугавая1 204 860 03653°13′49″ пн. ш. 25°53′03″ у. д.HGЯO
вёска Магіляны1 204 860 04653°05′44″ пн. ш. 25°53′47″ у. д.HGЯO
аграгарадок Мір1 204 860 04153°10′16″ пн. ш. 25°56′08″ у. д.HGЯO
вёска Новая Мыш1 204 860 05153°08′36″ пн. ш. 25°54′01″ у. д.HGЯO
пасёлак Новы1 204 860 05653°08′48″ пн. ш. 25°57′03″ у. д.HGЯO
вёска Пастарынне1 204 860 06653°13′28″ пн. ш. 25°55′37″ у. д.HGЯO
вёска Прыазёрная1 204 860 07153°06′48″ пн. ш. 25°54′20″ у. д.HGЯO
вёска Пятрэвічы1 204 860 06153°10′06″ пн. ш. 25°54′44″ у. д.HGЯO
вёска Цяплівады1 204 860 07653°08′44″ пн. ш. 25°51′44″ у. д.HGЯO

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4669 чалавек[8], з іх 82,2 % — беларусы, 10,4 % — палякі, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  4. ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
  5. ↑ Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района
  6. ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
  7. ↑ Дадзеныя на 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
  8. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be